Пуціла паляцеў у Нямеччыну, магчыма падпісанне кантракта з “Гамбургам”

Гулец мінскага “Дынама” 20-гадовы Антон Пуціла ў бліжэйшы час можа падпісаць кантракт з нямецкім клубам “Гамбург”. Раней нямецкія СМІ паведамлялі, што сума кантракта можа складаць паўмільёна еўра. Гендырэктар мінскага “Дынама” напярэдадні назваў гэтую інфармацыю ілжывай, аднак дыма без агня не бывае.

Каб даведацца апошнюю інфармацыю пра перспектывы беларускага футбаліста ў “Гамбургу”, Еўрарадыё звярнулася да яго агента Мікалая Шпілеўскага. Вось што ён распавёў:

“Тое, што гэта была выдумка нямецкай прэсы – гэта факт. Тое, што Антон там быў тры тыдні і пакінуў па сабе вельмі добраў ўражанне – гэта таксама факт. Але гэта яшчэ не гаворыць пра тое, што Антон падпісаў кантракт.

Паводле інфармацыі каманды “Дынама” (Мінск) і па маёй інфармацыі, 70%, што сёння Антон паляцеў у Гамбург для медыцынскага агляду, пасля якога будзе прынятае канчатковае рашэнне. Калі медагляд будзе ўдалы, Антон падпісвае кантракт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі