Пуцін склікаў пасяджэнне Савета бяспекі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне
Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
Згодна з яго словамі, прэзідэнт РФ правёў аператыўную нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі Расіі, на сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне і падрыхтоўка “каспійскага саміту”. Па словах Пяскова, у нарадзе прынялі ўдзел спікер Савета Федэрацыі Валянціна Матвіенка, старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў і кіраўнік МУС Уладзімір Калакольцаў. Акрамя іх у паседжанні прымалі ўдзел міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў і іншыя чыноўнікі вышэйшага ўзроўню.
"Падчас нарады абмяркоўваліся розныя аспекты падрыхтоўкі чацвёртага саміту прыкаспійскіх дзяржаў, які запланаваны на восень гэтага года. Акрамя таго, адбылося дэталёвае абмеркаванне сітуацыі ва Украіне, якая імкліва пагаршаецца пасля таго, як прэзідэнт Парашэнка аддаў загад аб выхадзе з рэжыму спынення агню", - цытуе словы Пяскова агенцтва “ІТАР-ТАСС”.
Як вядома, у аўторак Пуцін падчас выступу на нарадзе амбасадараў у Маскве заявіў пра безвыніковасць перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.