Пуцін высветліў, адкуль у Беларусі грошы на субсідыі ў сельскую гаспадарку
"Газпром" заплаціў Беларусі 650 млн долараў за транзіт расійскага газу,. Пра гэта, як адзначае "Інтэрфакс", паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін. Ён заявіў, што Расія аказвае вялікую падтрымку Беларусі. У прыватнасці, 1,5 млрд долараў у 2007 годзе, 1 млрд долараў — напырканцы 2008 года, паўмільярда — на пачатку гэтага. Разам з газпромаўскай аплатай за транзіт газу Расія, па словах Пуціна, выдала сёлета Беларусі 1 млрд 150 млн долараў.
Расійскі прэм'ер таксама згадаў, што Беларусь атрымлівае з Расіі нафта па нізкіх тарыфах, перапрацоўвае і экспартуе на Захад, атрымліваючы валюту. Па ягоных словах, калі мець на ўвазе яшчэ і тавары хімічнай прамысловасці, выпушчаныя Беларуссю з расійскага газу, то Беларусь атрымоўвае вялікі валютны прыбытак. Гэтыя грошы і дазваляюць Беларусі субсідаваць уласную сельскую гаспадарку.