Пухавіцкія следчыя дагэтуль вызначаюць, ці быў забіты Валянцін Доўнар

Крымінальная справа па факце гібелі 49-гадовага актывіста Партыі БНФ Валянціна Доўнара дагэтуль не распачатая. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік начальніка Пухавіцкага аддзялення крымінальнага вышуку Руслан Макараў, пакуль вядзецца следчая праверка і нават сцвярджаць пра сам факт забойства яшчэ заўчасна.

Руслан Макараў: “Яшчэ аніякай справы не ўзбуджана. І з чаго вы ўзялі, што ён там быў забіты? Пакуль што яшчэ цяжка сказаць… Па-другое, у нас яшчэ ідзе праверка: разбіраемся, праводзім экспертызы, распытваем людзей. Ну, увогуле гэта, канешне, таямніца следства”.

Нагадаем, як паведамлялі СМІ, летась 20 лістапада ў Пухавічах невядомыя напалі на вуліцы на Валянціна Доўнара і пачалі біць яго жалезнымі прутамі па галаве. Здарэнне адбылося ў цэнтры гораду, у шматлюдным месцы, літаральна ў 20 метрах ад міліцэйскага пастарунку. Збіты актывіст Партыі БНФ быў дастаўлены ў рэанімацыю. Аднак 26 лістапада Валянцін Доўнар ад атрыманых пашкоджанняў памер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі