Пургін: Мінскія перамовы мала ўплываюць на сітуацыю ў Данбасе

Цяперашнія перамовы ў Мінску наконт украінскіх падзеяў мінімальна ўплываюць на сітуацыю ўздоўж лініі судакранання на Данбасе. Такую заяву старшыні так званага "Народнага савета ДНР" Андрэя Пургіна перадае ria.ru.

Па яго словах, мяч зараз на полі гарантаў — Нямеччыны, Францыі і Расіі. "Нейкае рашэнне павінна прымацца, інакш працэс з'яўляецца бессэнсоўным, а на сённяшні дзень, калі няма хуткіх палітычных рашэнняў, такая цягучая сітуацыя перамоваў не ўплывае на тое, што адбываецца на лініі судакранання", — кажа прадстаўнік баевікоў.

Ён дадаў, што на сёння няма ніводнага "прарыўнога" дакумента, які маглі б агучыць АБСЕ ці Расія.

Тым часам афіцыйны Кіеў абвясціў, што баі на данецкім напрамку перайшлі ў кругласутачную фазу.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі