ПВК "Вагнер" рыхтуецца наймаць байцоў у Беларусі

Яўген Прыгожын ужо зарэгістраваў юрыдычную асобу ў Магілёўскай вобласці Беларусі / @wagnernew
Яўген Прыгожын ужо зарэгістраваў юрыдычную асобу ў Магілёўскай вобласці Беларусі / @wagnernew

З сённяшняга дня "пункт збору" ПВК "Вагнер" у Расіі закрываецца, адрас новага "пункту" вагнераўцы паабяцалі абвясціць крыху пазней. Пры гэтым яны адзначылі, што хутчэй за ўсё "ён будзе бліжэйшы да пункта часовай дыслакацыі ў РБ".

Адначасова вагнераўцы агучылі патрабаванні да прэтэндэнтаў. Браць гатовыя і беларусаў. Патрабаванні з гледзішча адсутнасці захворванняў і праблем з законам зрабіліся больш жорсткімі. Ад беларусаў патрабуюць таго ж, чаго і ад расіян. Абяцаюць падабраць пасаду, зыходзячы з навыкаў і вопыту. Патрэбныя, відаць, усе: ад штурмавікоў і снайпераў да кіроўцаў і рамонтнікаў.

Ужо ёсць беларусы, якія пытаюцца, што рабіць без "замежпаспарта".

ЧВК "Вагнер" готовится нанимать бойцов в Беларуси
ЧВК "Вагнер" готовится нанимать бойцов в Беларуси
ЧВК "Вагнер" готовится нанимать бойцов в Беларуси

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі