Лоеўскае "народнае апалчэнне" вучылі "дзеянням у баі"

Сярод інструктараў былі "вагнераўцы"

Сярод інструктараў былі "вагнераўцы" / loevkraj.by

Спецназаўцы ўнутраных войскаў працягваюць трэніраваць "рэзерв тэрытарыяльнай абароны" — удзельнікаў так званага "народнага апалчэння". На гэты раз заняткі прайшлі ў Лоеўскім раёне. Нешматлікіх удзельнікаў мясцовага атрада інструктары-спецназаўцы вучылі "дзеянням у баі", тактыцы правядзення выведкі, знаёмілі з ваеннай тапаграфіяй. Падкрэсліваецца важнасць арыентацыі на мясцовасці.

Сярод інструктараў былі тыя, што маюць баявы досвед — відаць, "вагнераўцы", якія ваявалі супраць Украіны.

У пачатку сакавіка лоеўскіх "апалчэнцаў" трэніравалі байцы атрада спецпрызначэння "Буран" пад кіраўніцтвам генерал-маёра Аляксандра Быкава (намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі і начальніка штабу).

Атрады "народнага апалчэння" ў РБ пачалі ствараць у 2022 годзе з лаяльных рэжыму Лукашэнкі людзей (нярэдка былых міліцыянтаў, вайскоўцаў, чыноўнікаў, паляўнічых), якім у сваіх населеных пунктах трэба будзе дапамагаць міліцыі ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі", у ахове розных аб'ектаў. Некаторыя з удзельнікаў думалі, што іх рыхтуюць да вайны з NATO. Сёлета "народнае апалчэнне" падключалі да аховы выбарчых участкаў.

Лоеўскае "народнае апалчэнне" вучылі "дзеянням у баі"
Лоеўскае "народнае апалчэнне" вучылі "дзеянням у баі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.