У Польшчы судзяць двух расіян — іх абвінавачваюць у вярбоўцы на ПВК "Вагнер"
ПВК "Вагнер"
У Польшчы судзяць дваіх чалавек, якіх падазраюць у вярбоўцы на ПВК "Вагнер", заўважыў RFRM.
Двух грамадзян Расіі — Андрэя Г. і Аляксея Т. — абвінавачваюць у працы на замежную разведку і ва ўдзеле ў міжнароднай узброенай групе. Па меркаванні абвінавачвання, яны былі нанятыя, каб расклейваць у краінах Еўрасаюза ўлёткі з умовамі прыёма ў вайсковую кампанію.
Раней ва ўрадзе Польшчы казалі, што ў затрыманых былі канфіскаваныя спісы месцаў, у якіх яны распаўсюджвалі прапагандысцкія матэрыялы.
"Дзесятага жніўня яны варочалі ў Кракаве, адзінаццатага — у Варшаве. Дзякуючы хуткім дзеянням Агенцтва ўнутранай бяспекі і паліцыі ўдалося іх выявіць, затрымаць і прад'явіць абвінавачванні", — паведаміў упаўнаважаны ўрада Польшчы.
Адзін з мужчын адмовіўся даваць паказанні і не прызнае сябе вінаватым. Іншы распавядае, што разам з падзельнікам атрымаў ў Маскве 3 тысячы ўлётак, але паспеў расклеіць толькі каля двухсот.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.