Пяскоў: крэдыт нельга трактаваць як умяшальніцтва Масквы ў справы Мінска

Пяскоў: крэдыт нельга трактаваць як умяшальніцтва Масквы ў справы Мінска

Новы расійскі крэдыт Беларусі нельга лічыць умяшальніцтвам Масквы ў справы Мінска. З такой заявай выступіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў пасля перамоваў Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў  Сочы.

"Ніякім чынам гэта не павінна трактавацца як умяшанне ва ўнутраныя справы [Беларусі], мы катэгарычна супраць гэтага", — перадае ТАСС словы Пяскова. 

Ён дадаў, што частка крэдыту пойдзе на рэфінансаванне ранейшых пазык, якія беларускі рэжым атрымаў ад расійскага.

Як паведамлялася раней, на сённяшніх перамовах Пуцін вырашыў выдаць Лукашэнку крэдыт у 1,5 мільярда долараў. 

Святлана Ціханоўская ўжо адзначыла, што вяртаць гэты крэдыт будзе асабіста Лукашэнка, а не беларускі народ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі