Пяскоў: згоды Савета Федэрацыі на выкарыстанне сілавікоў у Беларусі не трэба

Пяскоў: згоды Савета Федэрацыі на выкарыстанне сілавікоў у Беларусі не трэба

Для магчымага выкарыстання расійскага сілавога рэзерву ў Беларусі згода Савета Федэрацыі не патрэбная. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў

Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", гэта абавязальніцтвы Расіі ў рамках дагавораў аб Саюзнай дзяржаве і АДКБ, ратыфікаваныя расійскім парламентам.

Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна чарговы раз падкрэсліў, што пакуль патрэбы ў выкарыстанні расійскага сілавога рэзерву няма. "Прэзідэнт Расіі ўсяляк падкрэсліваў, што гаворка ідзе толькі пра крайнюю сітуацыю, калі экстрэмісцкія элементы пяройдуць да прамой дэстабілізацыі. Цяпер мы бачым, што становішча спраў пад кантролем, таму цяпер няма сэнсу казаць пра гэта", — паведаміў Пяскоў.

Раней Аляксандр Лукашэнка распавёў, што ён папрасіў ва Уладзіміра Пуціна сілавой падтрымкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі