Пытанне пра пастаўкі беларускага малака ў Расію могуць вырашыць 19 чэрвеня

Пытанне пра пастаўкі беларускага малака ў Расію могуць вырашыць 19 чэрвеня

Спрэчка наконт паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расію можа быць вырашаная 19 чэрвеня, перадае тэлеканал СТВ

У гэты дзень пройдзе чарговае пасяджэнне Еўразійскай эканамічнай камісіі. Свае аргументамі ў спрэчцы ўжо агучылі і Рассельгаснагляд, і Мінсельгасхарч Беларусі. Калегія вывучыла дакументы і рыхтуецца вынесці вердыкт.

"Балючай і трывожнай для ўсіх" назваў сітуацыю міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Цімур Жаксылыкаў: "Кожны раз, калі мы сутыкаемся вось з такімі праблемнымі сітуацыямі, якія закранаюць вялікі круг вытворцаў і спажыўцоў прадукцыі, гэта вельмі балюча і трывожна для ўсіх. Але тут неабходна разабрацца, аб чым ідзе гаворка. Ёсць спрэчка двух бакоў. Адзін бок кажа, што вылучаюцца неабгрунтаваныя патрабаванні. Іншы бок кажа аб парушэнні тэхнічных патрабаванняў".

Дарэчы, у той самы дзень, 19 чэрвеня, у Мінску адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна

Як вядома, Рассельгаснагляд з 6 чэрвеня ўвёў часовыя абмежаванні на некаторыя віды беларускай малочнай прадукцыі ў тары аб'ёмам большым за 2,5 літра. Аднак 11 чэрвеня абмежаванні былі знятыя з шэрагу прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі