Кацю Пытлеву знялі з эфіраў на "Беларусь 1"

Кацю Пытлеву знялі з эфіраў на "Беларусь 1"

Кацярыну Пытлеву знялі з эфіраў на тэлеканале "Беларусь 1". Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook. Пытлева была вядучай жаночага ток-шоў "Дзень у вялікім горадзе". Яна таксама вядомая як спявачка, паэтэса, журналіст, музычны аглядальнік.

Па словах Кацярыны Пытлевай, наўпрост пра звальненне ёй пакуль не казалі. Але яна не стала чакаць — сышла.

"Я і далей буду пісаць тое, што думаю, адчуваю і хвалююся ў сувязі з жахлівымі падзеямі ў маёй любімай краіне, — піша яна. — А цяпер, калі ты ў кадры і выказваешся, гэта значыць, што ты — "вораг дзяржавы".

Пытлева верыць, што "гэта не назаўсёды" і "перамены непазбежныя".

Раней з эфіраў тэлеканалаў знікла яшчэ некалькі "іншадумцаў", якія выказаліся пра апошнія падзеі ў нашай краіне. Днямі міністр інфармацыі Ігар Луцкі арыгінальна выказаўся пра гэтых людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі