Рабаўнік мінскага абменніка памёр у лякарні
Гэта адбылося ў другой палове дня 2 кастрычніка.
Пра яго смерць паведамляе газета "СБ — Беларусь сегодня".
Нагадаем, што 1 кастрычніка малады чалавек напаў на абменнік БелСвісБанка ў мінскім гандлёвым цэнтры "Шчасце". Ён захапіў у закладніцы дзяўчыну-касірку. Перамовы з нападнікам цягнуліся некалькі гадзін, але былі беспаспяховымі. Урэшце была праведзеная сілавая аперацыя: паводле неафіцыйных звестак, снайпер стрэліў нападніку ў галаву. Касірка фізічна не пацярпела.
На наступны дзень стала вядома, што нападнік — 23-гадовы жыхар Мастоў. Раней ён служыў у Брэсце ў дэсантнай частцы. Пасля войска нейкі час працаваў ахоўнікам клуба ў Маскве. Апошнія паўгода быў без працы.
"Прыадчынілі дзверы, злачынец трымае дзяўчыну рукой, а пісталет на нас"