Падрабязнасці вызвалення закладніцы з абменніка ў ГЦ "Шчасце"

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэлеканал "Беларусь 1". 

Нагадаем, каля 13-й гадзіны мужчына сярэдняга веку, моцнага целаскладу, высокага росту з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі (мяркуецца, што пісталета Макарава) узяў у закладнікі касірку. Да 16.20 праходзілі перамовы паміж захопнікам і прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Перамовы не далі выніку, таму было вырашана правесці сілавую аперацыю. Мужчына быў нейтралізаваны з дапамогай зброі. 

Дзяўчына-закладніца засталася жывая. Мужчыну-захопніка пасля спецаперацыі павезлі ў машыне хуткай дапамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі