Радзіна: эксперты АБСЕ не абверглі падазрэнне пра забойства Алега Бябеніна
Такое меркаванне Еўрарадыё выказала рэдактар сайта "Хартыя 97" Наталля Радзіна.
Нагадаем, эксперты-крыміналісты АБСЕ, якія вывучалі матэрыялы следства па факце смерці Алега Бябеніна, пагадзіліся з афіцыйнай версіяй пра самагубства журналіста. Радзіна лічыць, што замежныя эксперты не абверглі верагоднасць забойства:
Радзіна: "Мне складана назваць гэта экспертызай, бо, як сказана ў прэс-рэлізе АБСЕ, эксперты маглі азнаёміцца толькі з афіцыйнымі дадзенымі расследавання. Ніякага самастойнага расследавання яны не праводзілі і не мелі такой магчымасці. Таму відавочна, што эксперты АБСЕ нічога новага не паведамілі. І абсалютна не абверглі падазрэнне, што Алега Бябеніна ўсё ж такі забілі, а яго самагубства было інсцэніравана".
На думку Радзінай, такая выснова экспертаў АБСЕ можа дыктавацца палітычнымі меркаваннямі.