Рафаэль Пуарэ распавёў, чаму ён з'ехаў з Беларусі
Нагадаем, што знакаміты французскі біятланіст нядаўна датэрмінова сышоў з пасады галоўнага трэнера мужчынскай зборнай Беларусі.
Па словах Пуарэ, якія перадае AFP, беларускія спартоўцы не жадаюць змяняць сістэму і менталітэт. Таксама біятланіст адзначыў, што ў нашай зборнай зусім няма моладзі і яму было нецікава.
Славуты спартовец паведаміў, што мае прапановы па супрацоўніцтве з нацыянальнымі камандамі, але пакуль не можа гаварыць пра гэта.