Raiffeisen Bank абвясціў аб продажы "Прыорбанка"

"Прыорбанк" перайшоў у рукі новаму ўладальніку.

"Прыорбанк" перайшоў у рукі новаму ўладальніку. / Yekatseryna Netuk / Shutterstock.com

Raiffeisen Bank International (RBI) 29 лістапада прадаў "Прыорбанка" кампаніі Soven 1 Holding (ААЭ). Аб гэтым сказана на сайце беларускага банка.

— Гэта важны крок у нашым імкненні знізіць рызыкі прысутнасці ва Усходняй Еўропе. У той жа час мы ўдзячныя нашым калегам з "Прыорбанка" за іх адданасць справе на працягу ўсяго працэсу продажу і за высакакласны сэрвіс, які прадастаўляўся нашым кліентам у Беларусі з 2003 года, — пракаментаваў продаж старшыня праўлення RBI Ёхан Штробль.

У "Прыорбанку" ўпэўнены, што змена ўладальніка "ніяк не адаб'ецца на дзейнасці "Прыорбанка" і яго ўзаемадзеянні з акцыянерамі і кліентамі".

"Наша каманда працягвае працаваць у звыклым рэжыме", — зазначаецца ў паведамленні.


Аб пагадненні было абвешчана ў лютым 2024 года, падпісанне адбылося ў верасні 2024 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі