Рашэнне арбітражнага суда ІБУ па "справе Каліны" абвесцяць пад Алімпіяду
Пра гэта паведаміў дырэктар па камунікацыях Міжнароднай федэрацыі біятлона Пір Ланге.
Па яго словах, арбітражны суд вынесе рашэнне наконт пераходу расіянкі Анастасіі Каліны ў зборную Беларусі не раней за люты, піша "Прессбол".
Раней Саюз біятланістаў Расіі атрымаў ад Федэрацыі біятлона Беларусі апавяшчэнне, паводле якога пскоўская біятланістка стала грамадзянкай нашай краіны. Сама Каліна растлумачыла сваё рашэнне тым, што неўзабаве выйдзе замуж за беларуса і пераедзе на сталае месца жыхарства ў Мінск. Расійскі саюз, у сваю чаргу, запатрабаваў праверыць абставіны гэтага пераходу.
Фота — dic.academic.ru