Расія часова забараніла ўвоз памідораў з Беларусі
Вірус пепінавай мазаікі (PepMV) — адно з самых небяспечных вірусных захворванняў пакаёвых таматаў у свеце.
Расія часова забараніла ўвоз памідораў з Беларусі — выявілі вірус. Пра забарону паведаміла прэс-служба Рассельгаснагляду. Там адзначылі, што зарэгістравана 12 выпадкаў "выяўлення каранціннага аб'екта для краін-удзельніц ЕАЭС — віруса мазаікі Пепіна".
Вірус пепінавай мазаікі (PepMV) — адно з самых небяспечных вірусных захворванняў пакаёвых таматаў у свеце. Ён можа выклікаць значныя вытворчыя страты, якія могуць дасягаць 12% ўраджаю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.