Расія назвала ўмовы для аднаўлення транзіту з Беларусі ў Казахстан

Расія можа адкрыць транзіт санкцыйных прадукцыі з Беларусі ў Казахстан, калі будзе трохбаковая дамоўленасць на ўзроўні Мытнага Саюза. Пра гэта паведаміў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, перадае РІА Новости.

Нагадаем, што Расія спыніла транзіт праз Беларусь у Казахстан і іншыя краіны прадукцыі, забароненай у РФ. Па словах расійскіх чыноўнікаў, забароненыя тавары ішлі праз нелегальныя каналы на тэрыторыю Расіі.

"Трэба падпісваць дакументы, якія будуць уводзіць пэўнага роду абавязаценні паміж Расіяй, Казахстанам і Беларуссю. Калі ідзе груз праз Расію, то мы павінны ведаць, што ён ідзе праз нас, а атрымліваецца, нам не даводзяць да ведама", — кажа Данкверт.

Ён адзначыў, што расійскі бок не ведае аб руху грузаў з Казахстана. Да таго ж, казахстанскі бок дагэтуль не адрэагаваў на рашэнне абмежаваць транзіт беларускай прадукцыі праз Расію ў Казахстан.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі