Расія пагражае абмежаваць пастаўкі "Санта Брэмара" ды іншых заводаў

Расія пагражае абмежаваць пастаўкі "Санта Брэмара" ды іншых заводаў

Рассельгаснагляд заяўляе, што жывёлагадоўчая прадукцыя з Беларусі ў Расію ідзе з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза і Расійскай Федэрацыі. Прычым апошнім часам такія пастаўкі набываюць сістэматычны характар.

Расійскае ведамства папярэджвае, што можа абмежаваць пастаўкі з наступных беларускіх прадпрыемстваў:

— ААТ «Брэсцкі мясакамбінат»: у гатовай мясной прадукцыі (вэнджана-вараная свініна "Кавалачак хатні люкс" выявілі Listeria monocytogenes;

— ААТ "Шчучынскі масласырзавод": у сыры выявілі неадпаведнасць па масавай долі кансервантаў і па тлушчава-кіслотным складзе;

— ААТ "Бабуліна крынка": неадпаведнасць масла сметанковага па тлушчава-кіслотным складзе;

— ААТ «Здравушка-Мілк»: неадпаведнасць смятаны па тлушчава-кіслотным складзе;

- ААТ "Маладзечанскі малочны камбінат": неадпаведнасць кісламалочнага  напою "Маладзея" па тлушчава-кіслотным складзе;

- ТАА СП "Санта Брэмар": выяўленне патагенных мікраарганізмаў, у тым ліку сальманелы ў атлантычным селядцы (філе-кавалачкі ў алеі "Ісландка"), выяўленне рэштак забароненых лекавых і шкодных рэчываў ў рыбе (у філе далікатэсным селядца "Маціяс" знайшлі нітрафураны ды іх метабаліты AOZ, AMOZ).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі