Расія пастаўляе нафту ў Беларусь, уключаючы ў кошт 100% экспартнай пошліны?
Расійскія экспарцёры, якія ў студзені пастаўляюць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, уключаюць у кошт паставак 100% экспартнай пошліны. З 1 студзеня 2010 года гэта складае 267 долараў за 1 тону. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла блізкая да беларускіх НПЗ крыніца. Гэтыя звесткі агенцтву пацвердзілі два дзейсныя ў Беларусі трэйдэры, афіляваныя расійскім экспарцёрам нафты.
У канцэрне "Белнафтахім" не каментуюць умовы пастаўкі нафты на беларускія НПЗ, якія склаліся дэ-факта.
Дарэчы, нафта з'яўляецца адзіным таварам ва ўзаемным гандлі Беларусі з Расіяй, у дачыненні да якога РФ ужывае экспартныя мыты.