Расія перадала Украіне пецярых затрыманых афіцэраў

Вайскоўцы вымушаныя былі адступіць на тэрыторыю Расіі з-за абстрэлу. Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прэс-сакратар Інфармацыйнага цэнтру РНБА Андрэй Лысенка, перадае УНІАН.

Паводле Лысенкі, перадача адбылася ў ноч на нядзелю, на памежным пункце Мелавое Луганскай вобласці. Усе пяць афіцэраў дастаўленыя ў бяспечнае месца. Байцы некалькі дзён знаходзіліся ў СІЗА. “Украінскія афіцэры вытрымалі ціск, нічога не было даказана, таму Следчы камітэт Расійскай Федэрацыі быў вымушаны прызнаць, што злачынстваў за гэтымі афіцэрамі няма і іх павінны былі адпусціць”, — сказаў прадстаўнік РНБА Украіны.

З яго словаў, стан вызваленых афіцэраў здавальняючы. Яны накіраваныя ў месца, дзе могуць атрымаць дапамогу, у тым ліку псіхалагічную.

4 жніўня 438 украінскіх вайскоўцаў з-за абстрэлу вымушаныя былі адступіць на тэрыторыю Расіі. Пазней амаль усе яны вярнуліся ва Украіну. 8 жніўня суд расійскага гораду Красны Сулін Растоўскай вобласці арыштаваў на два месяцы пецярых украінскіх вайскоўцаў 72-й брыгады.

9 жніўня ў Следчым камітэце заявілі, што вернуць афіцэраў ва Украіну без выстаўлення абвінавачанняў.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі