Расія распаўсюдзіла харчовае эмбарга яшчэ на 5 краін
Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр РФ Дзмітры Мядзведзеў.
Паводле пастановы прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева, харчовае эмбарга распаўсюдзіліся яшчэ і на Албанію, Чарнагорыю, Ісландыю і Ліхтэнштэйн. Украіна патрапіла ў спіс “на асаблівых умовах”.
“Забарона на ўвоз сельгаспрадукцыі з Украіны набудзе моц толькі ў выпадку прымянення урадам гэтай краіны эканамічнай часткі пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам, якое Кіеў заключыў у чэрвені мінулага года”, — заявіў Мядзведзеў.
Прэм’ер таксама патлумачыў, што “далучэнне іншых краін да санкцый азначала іх гатоўнасць да мераў з боку Расіі”, паведамляе РІА “Новости”.
У канцы ліпеня Чарнагорыя, Албанія, Ліхтэнштэйн, Ісландыя і Украіна далучыліся да падаўжэння санкцый Еўрасаюза ў дачыненні да Расіі.
Акрамя вышэйназваных краін пад расійскае харчовае эмбарга траплюць краіны ЕС, Швейцарыя, Нарвегія, Канада, ЗША і Аўстралія. Яно было ўведзена ў адказ на санкцыі Захада ў дачынення да Расіі.
Фота: depositphotos.com