Расія вярнула Беларусі 18 тон слуцкага масла
Прычынай вяртання называецца "несапраўдны ветэрынарны сертыфікат".
Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях забараніла ўвоз у Расію больш як 18 тон масла "Сялянскага". Гэта прадукцыя ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат".
Прычынай вяртання прадукцыі стаў "несапраўдны ветэрынарны сертыфікат", перадае Радыё "Свабода".
Дарэчы, паведамленні пра тое, што грузы з Беларусі спыняюць на Смаленшчыне ў пункце "Красная Горка", ідуць увесь тыдзень. Так, 5 студзеня там спынілі 20 тон беларускай гародніны, 6 студзеня — 30 тысяч курыных яек з Беларусі, 7 студзеня — больш як 17 тон курынага мяса вытворчасці агракамбіната "Скідзельскі“, 8 студзеня — каля 60 тон садавіны і гародніны.
Фота — kachestvo.ru