Расія забракавала чарговую партыю беларускага сыру

Расія забракавала чарговую партыю беларускага сыру

Россельгаснагляд прыпыніў дзеянне дэкларацыі адпаведнасці на партыю беларускіх сыроў. Спецыялісты палічылі іх неадпаведнымі патрабаванням бяспекі. Як паведамляе сайт ведамства, па выніках лабараторных экспертызаў рэферэнтнага цэнтра было прыпыненае дзеянне чатырох дэкларацыяў трох беларускіх вытворцаў сыру.

Расійскія эксперты маюць прэтэнзіі да наступных гатункаў беларускага сыру: “Расійскі малады”, “Гауда-Бел”, “Галандскі Новы” і “Мармуровы”. Іх выпускаюць кампаніі “Здравушка-мілк”, “Малочная кампанія Навагрудскія Дары” і Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат. Дэкларацыі сведчылі, што гэтая прадукцыя адпавядае патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза датычна бяспекі харчовых дабавак, араматызатараў і тэхналагічных дапаможных сродкаў.

Аднак Россельгаснагляд знайшоў там адхіленне ад заяўленых паказнікаў бяспекі — у гэтых сырах завышаная доля кансерванту. Ведамства заяўляе, што пастаўкі гэтай прадукцыі ў Расію прыпыняюцца з 8 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі