Расія зняла абмежаванні на імпарт мяса з Беларусі
Абмежаванні на імпарт мяса з Беларусі знятыя Расійскай федэрацыяй. Адпаведныя расійскія службы завяршылі атэстацыю мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў нашай краіны. Паводле словаў намесніка міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Міхаіла
Савельева, у справе паставак мяса з расійскім бокам дасягнутае “поўнае
ўзаемаразуменне”. “Цяпер няма дакладнага абмежавання аб’ёмаў экспарта”,
сказаў ён.
Тым не менш, прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, якая экспартуецца ў Расію, даводзіцца праходзіць складаныя праверкі.
Як паведамляе тэлекампанія “Мір”, з узрастаннем экспарта мяса ў Расію вырастуць цэны на мясную прадукцыю на ўнутраным рынку нашай краіны. Напрыклад, ужо цяпер на многіх гандлёвых аб’ектах Беларусі не хапае каўбасных вырабаў.
У беларускім урадзе гэтыя праблемы называюць часовымі.