Расіяне хочуць не пусціць беларускую біятланістку на Алімпіяду
Гаворка ідзе пра Настассю Каліну, якая нядаўна перайшла ў беларускую зборную.
Саюз біятланістаў Расіі (СБР) звярнуўся ў Алімпійскі камітэт Расіі ў сувязі з гэтым пераходам, піша "Р-Спорт".
СБР хоча, каб Алімпійскі камітэт Расіі дапамог у падачы хадайніцтва ў Міжнародны алімпійскі камітэт. Саюз біятланістаў дамагаецца, каб Каліне забаранілі выступаць на Алімпійскіх гульнях у Сочы ў 2014 годзе.
Нагадаем, што арбітражны суд Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) разгледзіць справу Каліны акурат падчас зімовай Алімпіяды.
Фота — eurosport.ru