У чацвер расіяне пачнуць падлічваць у Беларусі яблыкі і агуркі
Расіяне прыедуць у Беларусь, каб падлічыць яблыкі і гуркі. Як інфармуе прэс-служба Рассельгаснагляду, яго спецыялісты заклапочаны павелічэннем паставак з нашай краіны ў Расію гуркоў, якія маюць фітасанітарныя сертыфікаты, выдадзеныя Галоўнай дзяржаўнай інспекцыяй па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Яшчэ адна мэта візіту — праверыць аб’ёмы яблык, якія захоўваюцца ў Беларусі на прадпрыемствах-вытворцах.
Праверка буйных прадпрыемстваў у нашай краіне пачнецца 1 лютага. Рассельгаснагляд спадзяецца, што гэтае мерапрыемства дапаможа спыніць пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю яблык і гуркоў пад выглядам беларускай прадукцыі.
Аднак статыстыка сведчыць, што за 11 месяцаў мінулага года Беларусь паставіла ў Расію 50 тысяч тон агуркоў, а за ўвесь 2016 год — 60 тысяч тон. Атрымліваецца, што летась пастаўкі зніжаліся. Тое самае і з пастаўкамі яблык (51 тысяча тон у 2017 годзе, 105 тысяч тон — у 2016 годзе). Затое амаль удвая выраслі пастаўкі з Беларусі хурмы і ківі. Аднак гэтыя прадукты расін чамусьці не цікавяць.