Расійская апазіцыя ладзіць акцыі пратэсту ў дзень народзінаў Пуціна

Расійская апазіцыя ладзіць акцыі пратэсту ў дзень народзінаў Пуціна

Расійская апазіцыя ладзіць акцыі ў падтрымку палітыка Аляксея Навальнага, які цяпер адбывае адміністратыўны арышт на 20 сутак, бо заклікаў да несанкцыянаванай акцыі. Пратэсты праходзяць у 80 гарадах Расіі і супалі з днём народзінаў прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Як перадае “Новая газета”, паліцыя затрымала ў Санкт-Пецярбургу Міхаіла Сосніна, актывіста штабу Навальнага, а таксама юрыста штабу Дзяніса Міхайлава. На іх складзены пратакол за парушэнне парадку арганізацыі публічнага мерапрыемства.

Таксама былі затрыманыя актывісты штабоў Навальнага ў шэрагу іншых буйных гарадоў.

Раней палітык абвясціў правядзенне 7 кастрычніка ўсерасійскай акцыі пратэсту. Навальны анансаваў маштабныя акцыі на Марсавым полі ў Санкт-Пецярбургу і на Пушкінскай плошчы ў Маскве. Улады гэтых гарадоў адмовілі ў правядзенні акцыяў.

У Маскве на акцыю прыйшло некалькі сотняў чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі