Расійская авіябаза размесціцца ў Баранавічах, а не ў Лідзе

Раней магчымым месцам дыслакацыі расійскай вайсковай базы называлася Ліда.

"У Лідзе мы ніколі не планавалі, у Баранавічах будзе. Чакаем рашэння міжурадавай камісіі", — перадае РІА "Новости" словы Бондарава. Генерал пацвердзіў, што на базе будуць размяшчацца знішчальнікі Су-27.

Нагадаем, увесну 2013 года міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу паведаміў аб планах Расіі размясціць на тэрыторыі Беларусі ў 2015 годзе авіяполк. Таксама паведамлялася, што расійская авіябаза будзе знаходзіцца ў Лідзе і і на ёй будуць размяшчацца мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27СМ3.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі