Расійскі абстрэл жылога квартала Харкава: 8 загінулых, больш за 40 параненых

Расійскі абстрэл жылога квартала Харкава: 8 загінулых, больш за 40 параненых

15 красавіка расійскія войскі абстралялі адзін з жылых кварталаў Харкава. У выніку абстрэлу загінулі прынамсі 8 чалавек, яшчэ 42 атрымалі раненні, паведаміў старшыня Харкаўскай абласной ваеннай адмністрацыі Алег Сінягубаў

Па словах дырэктара абласнога дэпартамента аховы здароўя Максіма Хаўстава, якія перадае hromadske.ua, на месцы здарэння працавалі 29 брыгад хуткай дапамогі. Сярод параненых ёсць дзевяць дзяцей.

Сінягубаў дадаў, што сярод загінулых ёсць сямімесячнае дзіця. 

Ад абстрэлу пацярпела гарадская стаматалагічная паліклініка, аднак у ёй людзей не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі