Расійскія самалёты на вучэннях "Захад-2017" парушылі паветраную прастору Літвы

Расійскія самалёты на вучэннях "Захад-2017" парушылі паветраную прастору Літвы

На мінулым тыдні два расійскія ваенна-транспартныя самалёты "Іл-76" парушылі паветраную прастору Літвы. Пра гэта са спасылкай на літоўскі МЗС піша ru.delfi.lt.

Парушэнне паветранай прасторы адбылося падчас беларуска-расійскіх вучэнняў "Захад-2017" позна ўвечары ў суботу, 16 верасня. Шэсць расійскіх ваеннай транспартных самалётаў "Іл-76" ляцелі з асноўнай часткі Расіі ў Калінінградскую вобласць. Два з іх адхіліліся ад плану палёту: у 22.50 і ў 23.10 яны ўвайшлі ў паветраную прастору Літвы над тэрытарыяльнымі водамі. У літоўскай прасторы расійскія самалёты прабылі каля дзвюх хвілін, пакуль не заляцелі ў Калінінградскую вобласць.

У панядзелак МЗС Літвы выклікаў расійскага амбасадара Аляксандра Удальцова і ўручыў яму ноту. Літоўскія дыпламаты патрабуюць як мага хутчэйшых тлумачэнняў з боку адказных ведамстваў Расіі. 

Актыўная частка беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў "Захад-2017" праходзіць 14-20 верасня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі