Расійскую авіябазу ў Беларусі размесцяць у Лідзе
Яна пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе ("праз некалькі месяцаў").
Такую заяву зрабіў кіраўнік расійскіх Ваенна-паветраных сілаў генерал-лейтэнант Віктар Бондараў. Паводле яго слоў, стварэнне авіябазы ў Беларусі — гэта выкананне "міжурадавага пагаднення аб умацаванні вайсковага складніка Саюзнай дзяржавы".
Абсталяваннем базы зоймецца беларускі бок, расіяне будуць толькі дапамагаць. "Там будзе працаваць наша камендатура, але будаваць там нічога не трэба, там усё ёсць", — цытуе словы Віктара Бондарава "Интерфакс-Запад".
Базавацца на расійскай авіябазе ў Лідзе будуць мадыфікаваныя знішчальнікі Су-27СМ3.
Адказваючы на пытанне, ці будзе авіябаза чыста расійскай ці сумеснай расійска-беларускай, Бондараў сказаў: "Спачатку яна будзе расійскай, а пасля — паглядзім".
Фота — airliners.net