Раскрытая крымінальная справа аб забойстве дзяцей у Салігорску
Трупы дваіх малалетніх дзяцей (2009 і 2011 года нараджэння) знайшлі ў адной з кватэр у снежні 2012 года.
Судова-медычныя экспертызы засведчылі, што дзеці загінулі ў выніку ўтаплення. Агляд месца здарэння, допыты сведкаў і іншыя следчыя дзеянні дазволілі зрабіць выснову, што забойства ўчыніла маці, у якой былі праблемы з псіхікай. Яна, дарэчы, знікла і была аб'яўленая ў вышук. Цела жанчыны знайшлі ў красавіку пад Салігорскам, яна загінула ад пераахалоджання арганізму.
Як паведамляе БЕЛТА, было прынятае рашэнне аб спыненні крымінальнай справы.