Распачатая справа за незаконныя фінансавыя аперацыі ў “Дэльта Банку”
Грошы, паводле інфармацыі праваахоўнікаў, выводзіліся праз афшор у Белізе.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, праваахоўнікі пачалі крымінальную справу, звязаную з дзейнасцю “Дэльта Банка”. Грошы, паводле інфармацыі тэлеканала, выводзіліся праз белізскі афшор. Таксама Нацбанк не быў праінфармаваны наконт таго, што дзясяткі мільёнаў долараў размяшчаліся ў заходнееўрапейскіх структурах. У той жа час інфармацыю наконт магчымых праблемаў “Дэльта Банк” не разгалошваў.
Крымінальную справу пачалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса. Падазраваныя высвятляюцца.
Нагадаем, што сёлета ў сакавіку “Дэльта Банк” пазбавілі ліцэнзіі на банкаўскую дзейнасць. Грошы ўкладчыкам "Дэльта Банка" вяртае "Банк Масква-Мінск".