Рассельгаснагляд мае прэтэнзіі да 25 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд мае прэтэнзіі да 25 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд чарговы раз выказвае прэтэнзіі да беларускіх вытворцаў. Як паведамляецца на сайце ведамства, 3 жніўня расійскі бок накіраваў у ветслужбу Беларусі ліст. У ім расійскія ветэрынары выказвалі занепакоенасць тым, што пастаўкі жывёлагадоўчай прадукцыі з Рэспублікі Беларусь з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў ЕАЭС і Расійскай Федэрацыі набываюць сістэматычны характар.

Расіяне прасілі даць інфармацыю пра меры, прынятыя да 56 беларускіх прадпрыемстваў. У прадукцыі гэтых вытворцаў у перыяд з 6 чэрвеня па 31 ліпеня расійскія службы выяўлялі забароненыя і шкодныя рэчывы.

Беларуская ветслужба інфармацыю дала, але не па ўсіх названых прадпрыемствах. Як паведамляе Рассельгаснагляд, дагэтуль няма звестак па 25 перапрацоўчых прадпрыемствах:

1. ААТ "Александрыйскае";

2. ААТ "Бялыніцкі пратэінавы завод";

3. ААТ "Бабруйскі мясакамбінат";

4. ААТ "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат";

5. ААТ "Гродзенскі мясакамбінат";

6. ААТ "Жлобінскі мясакамбінат";

7. ААТ "Малако" (звесткі пададзеныя часткова);

8. ААТ "Малочны свет";

9. ААТ "Савушкін прадукт";

10. ТАА СП "Санта Брэмар" (звесткі пададзеныя часткова);

11. ААТ "Пастаўскі Малочны Завод"

12. ААТ "Здравушка-Мілк" (звесткі пададзеныя часткова);

13. ЗТАА "Прадэксім";

14. ААТ "Полацкі малочны камбінат";

15. ААТ "Птушкафабрыка "Дружба";

16. Філіял Пружанскага РВА "Камбінат кааператыўнай прамысловасці";

17. ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат";

18. ЗАТ "Экомол Агра" (звесткі прададзеныя часткова);

19. ААТ "Малочныя горкі";

20. ЗТАА "Марозпрадукт";

21. СТАА "Данон Шклоў";

22. ТАА "Белэкатэхніка";

23. Птушкафабрыка "Дубраўскі бройлер" ААТ "Камароўка";

24. ПВГУП "Тывайтл";

25. ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі