Рассельгаснагляд вінаваціць тры беларускія кампаніі ў фальшывым транзіце

Рассельгаснагляд вінаваціць тры беларускія кампаніі ў фальшывым транзіце

Рассельгаснагляд заяўляе, што тры беларускія фірмы выкарыстоўвалі "шэрыя" схемы транзіту для паставак санкцыйнай прадукцыі ў Расію, адзначаецца на сайце ведамства.

Гаворка ідзе пра беларускія кампаніі-пасярэднікі: ТАА "Пасялковае мяса", ТАА "ГлобалКам'юніці", ПГУП "Сырны край". Паводле дакументаў яны пастаўлялі прадукцыю ў Казахстан, Арменію і Кыргызстан транзітам праз Расію. Але насамрэч прадукцыя заставалася ў Расіі. 

У сувязі з гэтым з 27 верасня Рассельгаснагляд змяняе ўмовы транзіту для гэтых кампаніяў. Тавары, якія вязуць гэтыя кампаніі, будуць прапускаць праз Расію толькі пасля таго, як дзяржаўныя ветэрынарныя службы Казахстана, Арменіі і Кіргізіі пацвердзяць намер прыняць гэтую прадукцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі