Рассельгаснагляд: З Беларусі пастаўляецца прадукцыя з фальшывымі дакументамі

Рассельгаснагляд: З Беларусі пастаўляецца прадукцыя з фальшывымі дакументамі

З Беларусі ў Расію пастаўляецца прадукцыя з фальшывымі дакументамі. Каб зрабіць такую выснову, прадстаўнікі “Рассельгаснагляду” наведалі Сан-Марына і Македонію. Гаворка ідзе пра “бялкова-тлушчавы паўцвёрды прадукт”. Паводле дакументаў, яго везлі ў РФ праз Беларусь з Ірана, Македоніі, Сан-Марына і Кітая. Расійскае ведамства атрымала з гэтых краін інфармацыю, што падобная прадукцыя там не выраблялася і ў Беларусь не пастаўлялася.

Прадстаўнікі "Рассельгаснагляду", відаць, не маглі ў гэта паверыць, бо паслалі ў Сан-Марына і Македонію сваіх спецыялістаў. Высветлілася, што дакументы на македонскім прадпрыемстве на згаданую прадукцыю не выдаваліся, а пячаткі на іх — фальшыўкі. Больш таго, паставак у Беларусь не было. А ў Сан-Марына на прадпрыемстве, якое, нібыта, адпраўляла прадукцыю ў Расію праз Беларусь, харчовай прадукцыі... не выраблялі з часу яго заснавання.

На падставе ўсяго гэтага расійскае ведамства зрабіла выснову, што ў Расію пастаўлялася прадукцыя невядомага паходжання. Дакументы на яе былі фальшывыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі