Раён Нацыянальнай бібліятэкі забудуюць па брытанскім праекце
Завяршыўся конкурс на лепшую архітэктурную канцэпцыю забудовы тэрыторыі каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пераможцам у ім стаў праект архітэктараў з Вялікабрытаніі. Конкурс быў абвешчаны ў снежні. Удзел у ім прынялі 12 праектаў. Сярод іх былі прапановы беларускіх архітэктараў, а таксама спецыялістаў з ЗША, Канады, Францыі і Славакіі.
У праекце архітэктараў з Вялікабрытаніі асноўная ідэя — будаўніцтва так званага Усходняга маяка Мінску. Праект прадугледжвае арганізацыю трох буйных горадабудаўнічых ансамбляў, якія ўключаць у сябе аб'екты гандлю, адміністрацыйныя будынкі, а таксама жылыя дамы і аб'екты культурна-забаўляльнага прызначэння.
Другое месца заняў праект спецыялістаў з ЗША, трэцяе — праект беларускіх архітэктараў з УП «Творчая майстэрня архітэктара Б.Э.Школьнікава»
"Мінск-навіны"