Разьбяры з Брэстчыны сабраліся ў Ружанах (фота)

Пленэр разьбяроў манументальнай скульптуры дастасаваны да фэсту “Ружанская брама”, які пачнецца тут 8 чэрвеня, піша газета “Вечерний Брест”.  Майстры ўвасобяць гісторыю мястэчка, звязаную з атрыманнем Магдэбургскага права, пакажуць выбітных асобаў таго часу. Адмыслова на пленэры акцэнтуецца род Сапегаў.



Імпрэза ініцыяваная абласным грамадска-культурным Цэнтрам і падтрыманая Пружанскім райвыканкамам.



На фота ніжэй можна пабачыць працы некаторых удзельнікаў пленэру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі