Развітанне з гандбалістам Раманам Лукашуком пройдзе 17 верасня ў Брэсце
Нагадаем, што гулец мінскага клуба СКА трагічна загінуў на 23-м годзе жыцця.
Развітацца з Раманам ўсе ахвочыя змогуць у сераду з 10-й да 13.30 па адрасе вул. Прыгарадная, 24А (мікрараён Рэчыца). Потым цела даставяць на могілкі "Плоска", дзе адбудзецца адпяванне, паведамляе "Прессбол".
Гульцы, трэнерскі штаб і кіраўніцтва мінскага СКА заўтра таксама адправяцца ў Брэст, каб развітацца са спартоўцам.
Гандбаліст Раман Лукашук атрымаў смяротную траўму ў бойцы каля клуба
Фота: D.Barsukov