Развітанне з забітым на Майдане беларусам перанеслі на нядзелю

Напярэдадні памяць загінулага ўшанавалі ў Белай Царкве пад Кіевам, дзе Жызнеўскі жыў пасля таго, як з’ехаў з Беларусі. Неабыякавыя людзі запалілі знічы і прынеслі кветкі. Затым некалькі тысяч чалавек пікетавалі гарадскі савет, а пасля зладзілі шэсце з патрабаваннямі адстаўкі прэзідэнта, ураду і адмены “законаў 16 снежня”, перадае БелаПАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ.


Міхаіл Жызнеўскі быў сябрам праварадыкальнай арганізацыі УНА-УНСО. Ён загінуў 22 студзеня ў часе вулічных беспарадкаў у Кіеве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі