"Рэал" здабыў валявую перамогу ў гасцях над "Барселонай" (відэа)

"Рэал" здабыў валявую перамогу ў гасцях над "Барселонай" (відэа)

Мадрыдскі "Рэал" здабыў валявую перамогу ў гасцях над "Барселонай" — 2:1. Херард Піке на 56-й адкрыў лік, але на 62-й Карым Бензема ў падзенні "нажніцамі" забівае фантастычны гол у адказ. Пераможную кропку на 85-й паставіў Крышціяну Раналду, у меншасці, праз дзве хвіліны пасля таго, як быў выдалены Серхіа Рамас. І пасля таго, як суддзя адмяніў гол Гарэта Бэйла.

У "Барсы" засталося 76 ачкоў, у "Атлетыка", пасля перамогі над "Бецісам" (5:1), стала 70, у мадрыдскага "Рэала" — 69. Да заканчэння чэмпіянату засталося 7 тураў. Каляндар гульняў можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі