R.E.M. не паедуць на гастролі, калі душа не ляжыць
7 сакавіка ўбачыць свет новы альбом R.E.M. “Collapse Into Now”.
Аднак музыкі не спяшаюцца ладзіць тур у падтрымку пласцінкі. Па словах
вакаліста гурта Майка Мілза, R.E.M. гастралюе не для таго, каб
раскручваць альбомы, а таму, што музыкі проста любяць граць.
“Адпраўляцца ў тур, калі твая душа не ляжыць да гэтага, значыць
здзейсніць жудасную памылку, - кажа Мілз. - 2008 год мы правялі ў
дарозе, і гэта было вельмі цяжка. Цяпер мы не хочам гэтага. Проста ідзем
за сваімі інстынктамі. Нашы два галоўныя бэстсэлеры - “Monster” і “Out
of Time” мы не падтрымлівалі гастролямі. Можа быць, і ў гэты раз
прыкмета спрацуе”.
Фота: www.onethirtybpm.com