“Рэпарцёры без межаў” асудзілі жорсткасць ў дачыненні да журналістаў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” асуджае затрыманні і суды над журналістамі, затрыманымі мінулай ноччу ў Мінску. У кам’юніке арганізацыі гаворыцца, што ў часе несанкцыянаванага мітынгу апазіцыі 19 снежня былі затрыманыя каля 20 журналістаў, столькі ж пацярпела ад гвалту з боку органаў правапарадку. Пацярпелі, у тым ліку, рэпарцёры з Украіны, Расіі і Нямеччыны.
“Рэпарцёры без межаў” пратэстуюць супраць такой практыкі і далучаюцца да заявы Беларускай асацыяцыі журналістаў, у якой асуджаецца паліцэйская жорсткасць у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ. Арганізацыя асуджаюць дзеянні сілаў правапарадку, якія вырашылі не адрозніваць журналістаў ад маніфестантаў, замінаючы ім выконваць прафесійныя абавязкі”, — гаворыцца ў заяве.
Арганізацыя патрабуе, каб беларускія ўлады пакаралі тых, хто нясе адказнасць за такія дзеянні. Праваабаронцы адзначаюць, што ў журналістаў была афіцыйна акрэдытацыя, выдадзеная кампетэнтнымі органамі, паведамляе РИА «Новости».