Інфляцыя ўжо перавысіла верхнюю мяжу гадавога прагнозу
З пачатку года па 19 красавіка інфляцыя склала 8,8%, перавысіўшы верхнюю мяжу прагнозу — 8,5%, зацверджанага на ўвесь 2011 год.
Пра гэта сведчаць дадзеныя, размешчаныя на сайце Белстата 22 красавіка.
Нагадаем, па выніках 2010 году спажывецкія кошты павялічыліся на 9,9% (у 2009 годзе на 10,1%). На 2011 год прагноз ўрада Беларусі складае 7,5-8,5%.