21 лютага гомельскія бібліятэкары будуць размаўляць з чытачамі па-беларуску
У Дзень роднай мовы, які ладзіцца па ініцыятыве ЮНЭСКА 21 лютага, у гомельскіх бібліятэках пройдзе акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску!”.
Мэта акцыі — папулярызацыя беларускай мовы. 21 лютага бібліятэкары будуць размаўляць міжсобку і з чытачамі па-беларуску, зладзяць невялікія апытанні.
У межах акцыі запланаваныя і некаторыя імпрэзы. Напрыклад, у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна адбудуцца сустрэчы чытачоў з вядомымі публіцыстамі і пісьменнікамі, паведамляе БелаПАН.