22 чэрвеня сканчаецца “вечная” будоўля на Прывакзальнай плошчы ў Мінску
Факультэт міжнародных адносінаў БДУ нарэшце афіцыйна пераязджае ў “корпус над МакДональдсам”.
Сёлетнія выпускнікі ФМА атрымаюць дыпломы ўжо ў новым корпусе, над станцыяй метро “Плошча Леніна”. Пераезд на Ленінградскую, 18 ідзе поўным ходам: адзін з намеснікаў дэкана ўжо перавез у свой кабінет палову рэчаў, ― высветлілі ў інфармагенцтве “Інтэрфакс-Захад”.
Нагадаем, будоўля новага корпуса для міжнароднікаў расцягнулася на 10 гадоў. Будынак перажыў перапланіроўку і адмову ад аднаго з інвестараў, на кошце будоўлі адбіліся дзве дэвальвацыі і крызіс 2011 года. У хуткім часе да новага корпуса будуць падведзеныя ўсе камунікацыі, а заняткі пачнуцца 1 верасня.
Фота: www.websmi.by.