3 сакавіка ў Беларусі даражэе бензін

З 3 сакавіка у Беларусі павышаюцца кошты на аўтамабільнае паліва ад 4,5% да 10,4%. Пра гэта Еўрарадыё распавялі на шэрагу аўтазаправак.

Новыя цэны на паліва будуць наступнымі:

95 — 3400 (цяпер — 3240)
92 — 3000 (цяпер — 2870)
80 — 2410 (цяпер — 2250)
ДП — 2850 (цяпер — 2580)

Урэшце рэштаў афіцыйна абвясціў пра падвышэнне і "Белнафтахім". "Рашэнне прынята "ў адпаведнасці з рашэннем камісіі па пытаннях імпарту энергарэсурсаў пры Савеце міністраў", — паведамілі ў канцэрне.


"Змена коштаў на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, выклікана ростам сусветных коштаў на нафту і павелічэннем ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты, у сувязі з чым эфектыўнасць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна пагоршылася", — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі